Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» пакінула Беларусь
Пра гэта яна напісала ў фэйсбуку.

Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» Ганна Валадашчук пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледу
Пра гэта яна напісала ў Фэйсбуку, папрасіўшы прабачэньня ў чытачоў і рэклямадаўцаў за тое, што 11 лістапада выданьне ня выйшла ў сьвет. 9 лістапада дома ў Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» правялі ператрусы, забралі кампутары.