Гандбольны клуб «Віцязь» пачаў краўдфандынгавую кампанію

На платформе Talaka.by клуб плануе сабраць 10 000 беларускіх рублёў.

handball_1.jpg

Мінскі гандбольны клуб «Віцязь» пачаў краўдфандынгавую кампанію на платформе Talaka.by. Сабраныя сродкі будуць выдаткаваныя на набыццё неабходнай экіпіроўкі і іншых рэчаў, якія будуць выкарыстоўцца ў трэніровачным і гульнявым працэсе, паведамляецца на сайце клуба.

Вось што пра каманду гаворыцца ў апісанні краўдфандынгавай кмпаніі на «Талацэ»:

— Сення гандбольны клуб «Віцязь» — гэта ўпэўненая паўпрафісійная каманда з добра пастаўленым і рэгулярным трэніровачным працэсам.

Каманду ўзначальвае адзін з самых таленавітых беларускіх гульцоў свайго часу — майстар спорту, срэбраны прызёр маладзёвага чэмпіятана Еўропы, былы гулец зборнай Беларусі Андрэй Барвіюк.

Так, вядома, што мы яшчэ далёка не лідары чэмпіяната і пакуль не ведаем смак перамогі. Але мы добра аналізуем сваю стратэгію, вельмі шмат працуем і ўпэўнены, што здольныя зрабіць сур’ёзны крок наперад. У нас ёсць выдатныя гульцы, самааданыя валанцёры і вялікая ідэя.

handball_2.jpg

Але нават такое наша сціплае выступленне ў вышэйшай лізе было б немагчыма без падтрымкі партнёраў ( у тым ліку Беларускай федэрацыі гандбола), спонсараў і простых людзей. Наша моц — у вялікай супольнасці, дзе кожны па дробязі робіць свой унёсак у развіццё цікавага і незвычайнага праекта. 

Акрамя ўсяго, клуб «Віцязь» сярод іншых вылучае прыхільнае стаўленне да беларушчыны. ​Усе інфармацыйная рэсурсы каманды вядзуцца выключна па-беларуску.

Раней збор сродкаў праз «Талаку» ладзіў футбольны клуб «Крумкачы».

Паводле gazetaby.com