
Андрэй Дзмітрыеў
«Прыгадаць ёсць што, 3 кандыдаты ў прэзідэнты, сотні кандыдатаў у парламент і мясцовыя саветы, сотні тысяч сабраных намі подпісаў грамадзян за перамены на месцах і ў краіне ў цэлым. Распрацаваныя і рэалізаваныя канцэпцыі татальнага ўдзелу і мірных перамен. І многае іншае. Як кажуць, мы набліжалі Дзень Перамогі, як маглі», — напісаў Дзмітрыеў.
«Цяпер у нас два аргкамітэты: партыі “Наша партыя”, для тых, хто хоча ўдзельнічаць у палітыцы і грамадскай арганізацыі “Робім разам” для тых, каму цікавая сацыяльная, грамадская праца. Можна быць у абодвух ці абраць нешта адно», — адзначыў Андрэй Дзмітрыеў.