Генпракуратура завяла справу супраць прадстаўнікоў BYPOL
Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў ініцыятывы BYPOL — былых пракурорскага работніка Алега Талерчыка, следчага Ігара Лобана, а таксама іншых асоб, паведамляе прэс-служба ведамства.
![bc0ba11a30459da7c4e6aeade1ccdcd6.jpg bc0ba11a30459da7c4e6aeade1ccdcd6.jpg](/img/v1/images/bc0ba11a30459da7c4e6aeade1ccdcd6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У паведамленні сказана, што названыя грамадзяне на інтэрнэт-рэсурсе ў ходзе відэаканферэнцыі для нагнятання супрацьстаяння ў грамадстве сваімі сцверджаннямі падахвочвалі слухачоў да варожасці і розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці.
Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і накіраваная для арганізацыі расследавання ў Следчы камітэт.
Па справе праводзяцца неадкладныя аператыўныя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, у тым ліку санкцыянаваныя Генеральнай пракуратурай.
Генеральная пракуратура будзе і надалей падвяргаць строгай прававой ацэнцы публічныя выказванні, якія дэстабілізуюць грамадскі парадак і пагражаюць нацыянальнай бяспецы, адзначана ў паведамленні.