“Гэта апошні аплот, які тут быў”
Яшчэ адна пабудова ў Гродна ў раёне Новага Свету будзе знішчана. Дом на Дзяржынскага ля прыпынку “Цэнтр занятасці” пачалі руйнаваць 7 жніўня.

“Гэта апошні аплот, які тут быў. Больш дамоў у гэтым прыватным сектары не засталося”, — падрэзюмаваў мужчына, які працаваў на гэтай пляцоўцы.
Рабочыя расказалі, што на гэтым месцы плануецца ўсталяваць помнік гусарам. Апошнім часам сюды прывозяць пясок і раўнуюць тэрыторыю вакол.
Што да жыхароў, то некалькі дзён таму яны перасяліліся ў выдзеленае жыллё.