«Гіркін уцёк з Данецку і беспрабудна п'е»

Пра масавае дэзерцірства ў шэрагах прарасійскіх баевікоў на Данбасе піша на сваёй старонцы ў «Facebook» дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Заран Шкірак.



im578x383_igor_girkin.jpg

Спадар Шкірак спасылаецца на аператыўныя звесткі выведкі Міністэрства ўнутраных справаў, Узброеных Сілаў і Службы бяспекі ды словы палонных тэрарыстаў. «У прыватнасці, масавае дэзерцірства зафіксавана ў расійскіх тэрарыстычных бандах «стралка» (Ігара Гіркіна — belsat.eu), «чачэнца», «боцмана», «мазгавога» і інш. Баевікі ўсведамляюць непазбежнасць расплаты і сваю асуджанасць. Ва Украіне яны будуць знішчаныя сіламі АТА, а ў Расію не ўцякуць, паколькі там іх чакае расстрэл загараджальнымі атрадамі расійскіх памежнікаў, гэта прамы загад Пуціна. Акрамя таго, пацверджаны загад Крамля на знішчэнне кіраўнікоў тэрарыстаў. Ёсць аператыўная інфармацыя, што на Данбас, у бліжэйшыя дні выедзе «ліквідацыйная брыгада» ГРУ-ФСБ, каб выканаць выракі», напісаў Заран Шкірак.


Паводле дарадцы міністра ўнутраных справаў Украіны, радавыя баевікі здаюцца ў палон украінскім вайскоўцам або хаваюцца сярод мірнага насельніцтва. Ён піша, што кіраўнікі тэрарыстаў Барадай і Гіркін збеглі з Данецку, апошні «беспрабудна п'е, што пацвярджаюць не толькі відавочцы, але і перабежчыкі з ягонай банды».


Паведамленне Зарана Шкірака распаўсюдзілі буйныя ўкраінскія СМІ.


belsat.eu