Гомельскі епіскап Стафан угаварыў дзяўчыну, якая спрабавала скочыць з моста, не ўчыняць суіцыд

22 ліпеня прыкладна ў 9.30 дзяўчына, якая залезла на дугу пешаходнага моста цераз раку Сож у Гомелі, спрабавала ўчыніць суіцыд. 



000014_00000072434.jpg

Каля моста сабраліся прахожыя, прыбылі супрацоўнікі МНС і міліцыі. Паводле слоў відавочцаў, дзяўчына плакала і гаварыла, што спусціцца толькі ў тым выпадку, калі прыедзе яе маці. 
Непадалёк ад пешаходнага моста знаходзіцца праваслаўнае епархіяльнае ўпраўленне. На месца НЗ прыйшоў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стафан. На мосце ён доўга размаўляў з дзяўчынай, якая плакала, пасля чаго яна спусцілася ўніз. Епіскап адвёў дзяўчыну ў епархіяльнае ўпраўленне. 
Уладыка Стафан адмовіўся каментаваць журналістам здарэнне і расказваць пра дэталі гутаркі з дзяўчынай.
Паводле БелаПАН