Град мерам з яйка перапёлкі выпаў у Драгічынскім і Кобрынскім раёнах. Фотафакт
У нядзелю, 16 чэрвеня, на Брэстчыну абрынулася стыхія. У Драгічынскім і Кобрынскім раёне выпаў град памерам з яйкі перапёлак, а Столін падтапіла, піша tut.by
Непагадзь па Брэсцкай вобласці прайшлася выбарачна. На некаторыя раёны праліліся толькі рэдкія кроплі дажджу, а ў іншых месцах стыхія разгулялася не на жарт.
Так, напрыклад, у вёсцы Селішча Драгічынскага раёна выпаў град памерам з яйка перапёлкі, паведамляюць мясцовыя ў жыхары ў сацсетках. Бачнасць на дарогах была мінімальная, і кіроўцам даводзілася спыняцца на ўзбочыне і чакаць, пакуль прырода супакоіцца.
Відэа: Наш Драгічын
Град такіх жа памераў быў і ў некаторых месцах Кобрынскага раёна.
У Століне залева затапіла вуліцы ў прыватным сектары.
Відэа: ПП Беларусь
У Ляхавіцкім раёне ветрам паваліла дрэва на трасу.
Па Івацэвічах таксама прайшліся залевы з градам.
Паводле tut.by