Гродзенца Сяргея Рымшу, якому ўзмацнілі рэжым, перыядычна змяшчаюць у ШІЗА
Праваабаронцы паведамляюць пра жахлівыя ўмовы ўтрымання палітвязня.
У нядаўным лісце на волю палітзняволены гродзенец Сяргей Рымша напісаў, што час ад часу адміністрацыя жодзінскай турмы змяшчае яго ў ШІЗА.
Сяргея асудзілі на тры з паловай гады па артыкулах 364 КК (Гвалт у дачыненни да супрацоўнікаў міліцыі) і 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, 9 жніўня ў таніраваны мікрааўтобус з супрацоўнікамі міліцыі паляцеў камень. За гэта затрымалі Сяргея. Пры затрыманні яго збілі. Рымша адмаўляў той факт, што гэта ён кідаў каменне ў мікрааўтобус. 21 студзеня суд Ленінскага раёна Гродна прызналі яго вінаватым і асудзілі да 3,5 калоніі.
Сяргей знаходзіўся ў шклоўскай ПК №17, але ў лістападзе 2021 яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму №8.
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Юр'евіч Рымша.