Гродзенскага фатографа-фрылансера Валерыя Юдзіна выпусцілі з ІЧУ
Суд над ім адбудзецца 28 красавіка, перадае «Белсат».
![photo5190961258961155674.jpg photo5190961258961155674.jpg](/img/v1/images/photo5190961258961155674.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Валерыя Юдзіна затрымалі ранкам 22 красавіка за «адзіночны пікет» па дарозе на працу: у яго аўтамабілі вісеў БЧБ-сцяжок.
Сёння яго маці цэлы дзень дзяжурыла ў судзе, але спадара Юдзіна так і не прывезлі на разгляд адміністратыўнай справы, паведамляла раней Беларуская асацыяцыя журналістаў.