Губернатар Гродзеншчыны: першы блок БелАЭС запусцяць у пачатку 2020 года
Фізічны запуск першага блока Беларускай АЭС з выдачай электрычнасці ў сетку адбудзецца ў пачатку 2020 года, а не ў канцы 2019-га, як планавалася раней. Пра гэта паведаміў 18 верасня старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.
![aes_15.jpg aes_15.jpg](/img/v1/images/aes_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па яго словах, зараз на першым блоку БелАЭС ідуць пусканаладачныя работы, выпрабаванні розных вузлоў і тэхналогій. «Пакуль кіраўніцтва падрадчыка — „Расатама“ — дэкларуе, што ўсе працы завершацца ва ўстаноўленыя тэрміны. У пачатку наступнага года павінен адбыцца фізічны пуск з выдачай магутнасці ў сетку», — распавёў Краўцоў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».
Паводле Еўрарадыё