ICAO можа выпусціць выніковы даклад па інцыдэнце з самалётам Ryanair 12 лістапада
Гэта адбудзецца ў выпадку атрымання ўсёй неабходнай інфармацыі, паведаміла ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Расіі ў арганізацыі Сяргея Гудкова.
Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) можа разгледзець выніковы даклад па інцыдэнце з паветраным суднам ірландскай авіякампаніі Ryanair у небе над Беларуссю 12 лістапада пры ўмове, што ў яго распараджэнні будзе ўся неабходная інфармацыя, збор якой яшчэ працягваецца.
«Выніковы даклад можа быць гатовы 12 лістапада, калі будзе атрыманая ўся неабходная інфармацыя. Збор дадзеных да гэтага часу працягваецца», — сказаў Сяргей Гудкоў карэспандэнту ТАСС. Такое рашэнне, паводле яго слоў, было агучана ў панядзелак на пасяджэнні ICAO ў Манрэалі, дзе быў прадстаўлены прамежкавы даклад па гэтым інцыдэнце. Прадстаўнік РФ адзначыў, што ніякага аналізу і высноў на аснове ўжо наяўных звестак зроблена не было.
Па словах
Гудкова, на пасяджэнні прысутнічаў прадстаўнік Беларусі, дырэктар Дэпартамента
па авіяцыі Мінтранса Рэспублікі Арцём Сікорскі. «Ён выступіў па
відэасувязі», — удакладніў суразмоўца агенцтва.
Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair саміт Еўрасаюза пастанавіў забараніць беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты ЕС і здзяйсняць палёты над тэрыторыяй Еўрасаюза, а таксама рэкамендаваў Еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі. Больш за 20 краін закрылі сваю паветраную прастору для беларускага авіяперавозчыка.