Сёння ICAO павінна разгледзець даклад аб інцыдэнце з Ryanair
Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) павінна сёння разгледзець прамежкавы даклад пра інцыдэнт з самалётам Ryanair. Дата паседжання 25 кастрычніка называлася ў сярэдзіне месяца.
Сёння не чакаецца папярэдніх або канчатковых высноў.
Нагадаем, раней прамежкавы даклад планавалі разгледзець 13 верасня, але гэтага не адбылося. Пазней была названая новая дата.
Рэйс Ryanair Афіны-Вільня ў канцы траўня вымушана сеў у Мінску пасля фальшывага паведамлення аб небяспецы. Пасля пасадкі ў аэрапорце беларускай сталіцы былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега. Яны сталі фігурантамі крымінальных спраў. Пасадка самалёта выклікала рэзкую рэакцыю ў Еўрасаюзе. У дачыненні да Беларусі былі ўведзеныя санкцыі. Для айчынных перавозчыкаў было закрыта неба ЕС, а таксама некаторых іншых краін. Еўрапейскія кампаніі сталі аблятаць Беларусь.
У жніўні прадстаўнікі групы ICAO па расследаванні інцыдэнту з рэйсам Ryanair Афіны-Мінск наведалі Беларусь. З імі сустрэўся міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі, міжведамасная камісія Беларусі, а таксама кіраўнікі авіяцыйных арганізацый. Група ICAO планавала наведаць беларускія авіяцыйныя арганізацыі, сустрэцца з персаналам. Сікорскі заявіў, што спецыялісты ICAO адмовіліся размаўляць з Раманам Пратасевічам.
Паводле reform.by