Ігар Маслоўскі: Ніводзін прадстаўнік нашай партыі не трапіў у склад выбарчых камісій

Нуль прадстаўнікоў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на Брэстчыне трапіла ў склад участковых выбарчых камісій па выніках анлайн пасяджэння.

ma1.jpg


Пра гэта паведаміў палітык Ігар Маслоўскі. Усяго вылучалася больш за сем дзясяткаў сябраў структуры, — адзначыў ён:

— Для большасці ўчасткаў ніякай матывацыі не гучала, яны проста галасавалі і ўсё, галасавалі за сваіх, а за нашых не галасавалі, ці за любога прадстаўніка з альтэрнатыўнымі поглядамі не галасавалі. Некаторым з іх казалі, што не мае вопыту ўдзелу ў выбарчых камісіях.

Таксама на Брэстчыне дадаткова было вылучана 23 прадстаўнікі партыі БНФ. Два з іх трапілі ў склад участковых выбарчых камісій.

Беларускае Радыё Рацыя