«Іракскія авіялініі» вывезлі з Беларусі ўжо 1458 мігрантаў
Новы рэйс у Эрбіль адправіўся напярэдадні, піша «Свабода».
Мігранты паступова працягваюць пакідаць Беларусь, дзе апынуліся пасля дзеянняў мясцовых улад, якія падтрымліваюць мігранцкі крызіс. Цяпер улады Ірака ладзяць эвакуацыйныя рэйсы ў Багдад і Эрбіль, каб забраць людзей назад у Ірак, адкуль большасць мігрантаў прыляцела ў Беларусь і спрабавала трапіць у Еўрасаюз. Авіякампанія Iraqi Airways забрала яшчэ 420 чалавек на борт і вывезла ў Ірак.
Як заявіў генеральны менеджар Iraqi AirwaysАбас Амран, чарговы вылет самалёта з Мінскf стаў магчымым па атрыманні ўсіх афіцыйных дазволаў. Агульная колькасць эвакуяваных склала 1458 чалавек.
Таксама авіякампанія адзначае, што рыхтуюцца наступныя эвакуацыйныя рэйсы, яны чакаюць дазволаў. У Беларусі застаюцца яшчэ некалькі тысяч мігрантаў, як найменей 10 чалавек загінулі за час мігранцкага крызісу.