Ірландскі парламентар: Я зраблю ўсё магчымае, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да жахаў рэжыму Лукашэнкі
Шон Хогі, парламентар Палаты прадстаўнікоў Ірландыі, адказаў на ліст жонкі палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольгі Івашынай.
![Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота са старонкі Вольгі Івашынай у Фэйсбуку Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота са старонкі Вольгі Івашынай у Фэйсбуку](/img/v1/images/243072672_544401476618729_2653315574985195248_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота са старонкі Вольгі Івашынай у Фэйсбуку
Вольга Івашынаапублікавала ліст Шона Хогі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Я хачу вас запэўніць, што буду працягваць асвятляць справу вашага мужа, Дзяніса Івашына, і ўсіх палітвязняў у Беларускіх вязніцах.
Я таксама зраблю ўсё магчымае, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да жахаў рэжыму Лукашэнкі і каб і Ірландыя, і Еўразвяз прынялі адпаведныя меры, каб дапамагчы пакласці канец яго злачыннай дыктатуры», — сказана ў лісце.
![Ліст Шона Хогі. Фота са старонкі Вольгі Івашынай у Фэйсбуку Ліст Шона Хогі. Фота са старонкі Вольгі Івашынай у Фэйсбуку](/img/v1/images/272623198_4759141620831074_3449981290616993405_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ліст Шона Хогі. Фота са старонкі Вольгі Івашынай у Фэйсбуку
«Спадзяюся, міжнародная салідарнасць, заснаваная на хрысціянскіх, то-бок агульначалавечых каштоўнасцях, зможа ў прышласці выпрацаваць сістэму прадухілення ўсталявання злачынных формаў дзяржкіравання», — пракаментавала адказ парламентарыя Вольга Івашына.