Ірына Кучвальская: Буду рэалізоўваць план «Б»
Гомельскі гарвыканкам адмовіў гамяльчанцы Ірыне Кучвальскай у правядзенні антываеннага пікета
Гарадскія ўлады Гомеля, абгрунтоўваючы забарону адзіночнага пікета, спасылаюцца на тое, што ў дачыненні да заяўніцы раней складаўся пратакол адносна парушэння парадку арганізацыі масавага мерапрыемства, піша «Штодзень». Гаворка ідзе пра антываенны пікет, які правяла Ірына Кучвальская ў дзень так званага рэферэндуму 27 лютага 2022 года. Тады гамяльчанку за акцыю з плакатам адправілі за краты на 15 сутак.
Ірына Кучвальская адрэагавала на забарону пікета: «Атрымала адказ з выканкама. Ён быў прадказальны. Напішу яшчэ зварот, каб высветліць, колькі было дадзена дазволаў на правядзенне падобных мерапрыемстваў за апошні час. І буду рыхтаваць скаргу ў суд ды рэалізоўваць план “Б”».