Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі брытанскую прэмію ПЭН/Пінтэра

Драматург Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму. А тое, што беларуская журналістка Ірына Халіп стала суатрымальніцай пісьменніцкай узнагароды за мужнасць, абвясцілі ўвечары 7 кастрычніка, перадае Радыё "Свабода".



stopard_0810.jpg

Фота — charter97.org

Як адзначыў Стопард, Ірына Халіп заслугоўвае прызнання мужнасці за крытыку аўтарытарнай улады, нягледзячы на запалохванні ды пазбаўленне волі. Таксама ён адзначыў, што для яго "гонар падзяліць узнагароду з адважнай журналісткай".

Узнагарода ПЭН/Пінтэра — гэта штогадовая літаратурная ўзнагарода. Яна заснаваная ў 2009 годзе брытанскім ПЭН-клубам у гонар Гаральда Пінтэра, які быў актыўным удзельнікам Камітэту зняволеных пісьменнікаў пры ПЭН. Прэмію дзеляць паміж брытанскім пісьменнікам і замежным, які зазнае пераслед або зняволены за свае погляды.

euroradio.fm