Ірыну Моцную затрымалі ў памяшканні суду
Шматдзетную маці з Клімавічаў Ірыну Моцную 1 снежня пасля суду па пазове Клімавіцкага райаддзелу адкацыі затрымалі міліцыянты за ранейшае нібыта непадпарадкаванне міліцыі.
![mocnaja_iryna.jpg mocnaja_iryna.jpg](/img/v1/news/full/mocnaja_iryna.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта позна ўвечары паведаміў каардынатару Магілёўскага аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таісіі Кабанчук паведаміў сын Ірыны Моцнай.
"Нашу маму затрымалі пры выхадзе з залы суда і адвезлі ў Клімавіцкі РАУС. Праз паўтары гадзіны яна выйшла да нас у суправаджэнні міліцыянта і сказала, што на яе заведзеная адміністрацыйная справа і яна затрымліваецца да суда. Калі ён адбудзецца, яна не ведае. Яшчэ ў калідоры суду маме стала кепска (у яе дыябет, ціск і хворае сэрца). Ёй выклікалі хуткую, зрабілі ўколы, а калі стала лепш — адвезлі ў РАУС”, — цытуе сына Ірына Моцнай bobruiskby.com.
Зараз у Клімавічы накіроўваецца магілёўскі гарадскі каардынатар аргкамітэту БХД Алег Аксёнаў.