Як Чыж і яго тайны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

Бізнесовец Юрый Чыж і яго літоўскі партнёр Вітольд Тамашэўскі вывелі заробленыя на Беларусі мільярды долараў, атрымаўшы ад дзяржавы доступ да танных расійскіх нафтавых рэсурсаў. Іх яны перапрадавалі пад выглядам растваральнікаў і разбавіцеляў. Бізнес-кантакты Чыжа і Тамашэўскага ў Беларусі працягваюцца і да гэтага часу. Пра гэта чытайце ў расследаванні, праведзеным пры садзейнічанні «JournalismFund».

chizh_lukashenko.jpg

На сумесныя праекты Чыжа і Тамашэўскага беларускія ўлады неаднаразова выдзялялі грошы з дзяржаўнага бюджэту. Бізнесоўцам давалі льготы і эксклюзіўныя магчымасці для павелічэння іх даходаў.

На заробленыя грошы Вітольд Тамашэўскі набыў вілы і апартаменты ў Еўропе. У яго распараджэнні таксама дарагія аўтамабілі і прыватны самалёт.

Бізнес-імперыя Юрыя Чыжа не цалкам разбурана, нягледзячы на дзве крымінальныя справы супраць яго. Шэраг актываў бізнесоўца кантралююць ягоныя родзічы і прыбліжаныя асобы.

Беларускі бізнесовец Юрый Чыж лічыўся галоўным кашальком Аляксандра Лукашэнкі. Атрымаўшы ад дзяржавы доступ да таннай расійскай нафты, ён з дапамогай свайго партнёра ўсяго за паўтара года зарабіў на Беларусі больш за 5 мільярдаў долараў на маніпуляцыях з разбавіцелямі і растваральнікамі. Крыніца Б*Ц пацвердзіла, што ажыццявіць гэтую схему ўдалося праз кампанію «Savoil LLP» літоўскага бізнесоўца Вітольда Тамашэўскага.

Доступ да нафтавага крана

У жніўні 2011 года Тамашэўскі заснаваў у Сінгапуры кампанію «Savoil LLP» для гандлю палівам і масламі.

1_czyz.jpg

Усяго за пяць месяцаў партнёр Чыжа атрымаў праз гэту фірму 800 мільёнаў долараў. А ўжо па выніках 2012 года выручка новай кампаніі склала прыблізна пяць мільярдаў долараў.

2_czyz.jpg

Прыкладна ў такую ж суму эксперты ацэньваюць даход беларускіх бізнесоўцаў на схеме з растваральнікамі і разбавіцелямі.

3_czyz.png

З дазволу Лукашэнкі ў 2011 – 2012 гадах пад выглядам гэтых рэчываў з Беларусі вывозілі расійскія нафтапрадукты без выплаты экспартнай пошліны. У гэтым бізнесе ўдзельнічала і кампанія «Трайпл» Юрыя Чыжа.

Экспартны бум растваральнікаў і разбавіцеляў беларуская статыстыка пачала фіксаваць з верасня 2011 года, то-бок праз месяц пасля таго, як літоўскі партнёр Чыжа зарэгістраваў «Savoil LLP».

4czyz.png

Крыніца ў бізнес-колах пацвердзіла Б*Ц, што іменна праз гэту сінгапурскую кампанію ў асноўным гандлявалі растваральнікамі і разбавіцелямі.

На схеме з растваральнікамі і разбавіцелямі супрацоўніцтва Чыжа і Тамашэўскага не скончылася. Згодна з выпіскай з беларускага Мінюста, яны да гэтага часу валодаюць СААТ «НафтаХімТрэйдынг»: Юрый Чыж як фізічная асоба, а Вітольд Тамашэўскі праз брытанскую фірму «Globecast Limited».

_czyz_a4vayptzgk73y.jpg

Аднак літоўскі бізнесовец працяг кантактаў з беларускім партнёрам адмаўляе.

«Вітольд Тамашэўскі з 2013 года выйшаў з усіх сумесных праектаў з Юрыем Чыжом і не з’яўляецца ягоным партнёрам. Таксама з 2014 года Вітольд Тамашэўскі не быў у Беларусі і ніякіх кантактаў з Юрыем Чыжом не падтрымлівае», — сказаў прадстаўнік Вітольда Тамашэўскага.


Даўні партнёр

Юрый Чыж і Вітольд Тамашэўскі знаёмыя каля 20 гадоў. З дапамогай «Кіб*рПартыз*наў» мы даведаліся, што з 2005 года літовец лётаў з Чыжом у Стамбул, Берлін, Парыж і іншыя гарады.

8_czyz.png

Прыязджаць у Беларусь на машыне Тамашэўскі пачаў яшчэ раней, у 2003 годзе.

9_czyz.png

Чыж тады якраз пачаў будаваць першы гіпермаркет «Prostore». У 2008 годзе саўладальнікам кампаніі «Прастор-Трэйд», якая кіравала гандлёвымі цэнтрамі з крамамі «Prostore», стане брытанская кампанія «Redcast Limited», звязаная з Тамашэўскім.

10_czyz.png
11_czyz.png


У тым жа 2008 годзе праз іншую брытанскую фірму («Globecast Limited») літовец атрымаў долю ў кампаніі «НафтаХімТрэйдынг», якая і сёння звязвае яго з Чыжом.

_czyz_a4vayptzgk73y.jpg

Да моманту знаёмства з Тамашэўскім Юрый Чыж ужо заручыўся даверам Лукашэнкі і атрымаў доступ да нафтавай галіны. У пачатку 2000-х кампанія Чыжа «Трайпл» замяніла на нафтавым рынку Беларусі ранейшых гульцоў – «Юколу», «Юрымекс» і «Швебел». А ў канцы дзесяцігоддзя фірма прыйшла і ў іншыя сферы: заснавала фармацэўтычны завод, пачала будаваць жытло для ваенных, атрымала прывабныя ўчасткі пад забудову ў Мінску і ўзвяла лядовую арэну ў роднай для Чыжа Бярозе. Сам бізнесовец ў той час быў суседам Лукашэнкі ў элітным пасёлку Дразды.

Давер прэзідэнта да Чыжа распаўсюджваўся і на яго кампанію. У 2007 годзе «Трайпл» выкупіла Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў без правядзення тэндара. У 2012 годзе іншае прадпрыемства Чыжа («КварцМелПрам») атрымала для распрацоўкі радовішча пяску і мелу ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, зноў жа без аўкцыёну. Агульны кошт праекта ацэньваўся ў 105 мільёнаў долараў.

Прыхільнасць Лукашэнкі распасціралася і на сумесныя праекты сям’і Чыжа з Тамашэўскім, напрыклад, свінакомплекс «Данпрад» у Валожынскім раёне. Улады ўключылі прадпрыемства ў рэспубліканскую праграму па мадэрнізацыі і выдалі льготны крэдыт амаль на 40 мільёнаў еўра.

Асноўным уладальнікам «Данпрада» з’яўляецца старэйшы сын Чыжа Сяргей, а Тамашэўскі да 2020 года меў у ім долю праз кіпрскую афшорную кампанію «Redcast Holdings Limited».

__czyza489xj5xrr4oo.jpg

Але галоўным сумесным праектам Чыжа і Тамашэўскага стала тая самая схема з разбавіцелямі-растваральнікамі, на якой яны праз «Трайпл» і «Savoil LLP» зарабілі прыкладна 5 мільярдаў долараў – гэта 7% беларускага ВУП. Ідэю гэтай схемы прыпісваюць тагачаснаму падначаленаму Чыжа Аляксею Алексіну.

З дапамогай «Кіб*рПартыз*наў» мы даведаліся, што ў 2011 – 2012 гадах ён якраз падарожнічаў у кампаніі свайго начальніка і яго літоўскага партнёра.

19_czyz.png

Сам Тамашэўскі ў 2017 годзе, рэгіструючы кампанію «HNSL Trading LTD» у сакрэтнай юрысдыкцыі на Брытанскіх Віргінскіх астравах, прызнаўся, што зарабіў сваё багацце іменна на гандлі нафтапрадуктамі праз кампанію «Savoil LLP».

19a_czyz.jpg


Як літовец Тамашэўскі траціў заробленыя ў Беларусі грошы

Схему з растваральнікамі і разбавіцелямі спыніў тагачасны расійскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў у канцы 2012 года. Іменна тады самалёт з Тамашэўскім у апошні раз вылецеў у Мінск з іспанскага Алікантэ.

20_czyz.png

У гарах гэтага курорта ў Вітольда Тамашэўскага ёсць участак у 3 тысячы «квадратаў», на якім размешчана шыкоўная віла з басейнам.

21_czyz.jpg

Ёй кіруе іспанская кампанія Тамашэўскага «DOMUS UNIQ SL». 

22_czyz.jpg

Кошт нерухомасці можа дасягаць 15 мільёнаў долараў: іменна ў такую суму ацэньваюцца актывы «DOMUS UNIQ SL».

23_24.jpg



24_czyz.jpg



Яшчэ адна рэзідэнцыя партнёра Чыжа – віла на ўчастку ў 3 тысячы «квадратаў» каля падножжа швейцарскіх Альпаў з відам на возера Лугана. 

25_czyz.jpg

Падобныя дамы ў ваколіцах каштуюць каля 13 мільёнаў еўра.

26_czyz.png

Ёсць у літоўскага бізнесоўца нерухомасць і на радзіме, у Вільнюсе. Пяціпакаёвая кватэра плошчай амаль 200 квадратных метраў знаходзіцца ў сэрцы старога горада. Сярэдні рыначны кошт — амаль паўмільёна еўра. Нерухомасцю кіруе літоўская фірма «EC Turtas», якой валодае Тамашэўскі.

27_czyz.jpg

28_czyz.png

У распараджэнні гэтай кампаніі таксама два дарагія аўтамабілі — «Ferrari California» і «Rolls-Royce Wraith».

291_czyz.png

Таксама ва ўласнасці Тамашэўскага прыватны бізнес-джэт «Боінг-737» з бартавым нумарам EI-TVG. Самалёт быў сабраны ў 2014 годзе, а ў 2016-м зарэгістраваны на фірму «Hansel Jet Ireland Limited» — яшчэ адзін актыў Тамашэўскага.

31_czyz.jpg

Цяпер такі бізнес-джэт каштуе прыкладна 90 мільёнаў долараў.

Швейцарская віла з’явілася ў Тамашэўскага ў 2007 годзе, а іспанская, як і апартаменты ў Вільнюсе, у 2014 годзе.

25_czyz.jpg

Атрымліваецца, транспарт і некаторую нерухомасць у Еўропе ён набыў на грошы, заробленыя праз партнёрства з Чыжом, то-бок за кошт Беларусі.


Супрацоўніцтва без тэрміну даўнасці

Цяпер Тамашэўскі займаецца нафтавым бізнесам у Расіі. Праз кампанію «Інвест Трэйд» звязаны з распрацоўкай радовішча «Каменскае» ў рэспубліцы Комі.

35_czyz.jpg

Тамашэўскі валодае паловай фірмы праз кіпрскі актыў «Senistano Holdings Limited».

____czyza4kde3tvphd9k.png

Астатнія 50% належаць кампаніі «Nemerson Finance Limited», зарэгістраванай на Брытанскіх Віргінскіх астравах. За гэтай фірмай стаіць былы віцэ-прэзідэнт «Лукойла» Валерый Субоцін, што стала вядома з перапіскі работнікаў «Інвест Трэйд».

39_czyz.png

Гэту інфармацыю БРЦ таксама пацвердзіў былы топ-менеджар «Інвест Трэйд».

Паводле даных расійскай асацыяцыі «АсаНафта», у 2019 годзе кампанія Тамашэўскага і Субоціна здабыла амаль 12 тысяч тон нафты. У 2020 годзе яна павялічыла здабычу яшчэ на 5 тысяч тон. Даных па здабычы за мінулы год у публічным доступе няма, аднак вядома, што ў 2021 годзе чысты прыбытак «Інвест Трэйд» склаў больш за 10 мільёнаў еўра.

40_czyz.png

У Юрыя Чыжа, беларускага партнёра Тамашэўскага, наколькі нам вядома, такіх даходаў няма, як і нерухомасці ў Еўропе. У сакавіку 2016 года на яго завялі справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прымусілі кампенсаваць страту ў 11–12 мільёнаў долараў. У верасні 2016-га Чыж выйшаў на свабоду, але ў сакавіку 2021 года яго затрымалі па новай справе — таксама аб ухіленні ад выплаты падаткаў. Бізнесовец выйшаў на свабоду праз памілаванне, як пісалі ў СМІ, у верасні гэтага года.

Нягледзячы на згубу прыхільнасці Лукашэнкі Чыж страціў не ўвесь свой бізнес і, як паказвае гэта расследаванне, не ўсіх уплывовых партнёраў. Частка ягоных актываў запісана на дзяцей, яшчэ некалькі выкупілі звязаныя з ім людзі.

Так, недабудаваны турыстычны комплекс каля вёскі Сабалі, які па загадзе Лукашэнкі ўзводзіў Чыж, на аўкцыёне набыла кампанія «Простарытэйл». Яна кантралюецца расійскай фірмай «Стандартінвест», якой раней кіравала жонка былога вадзіцеля Чыжа Марыя Чорненькая. Зараз «Стандартінвестам» валодае зямлячка Чыжа Ганна Папова.

__czyza4rjhxnwygtii.png

Папова таксама валодае крамамі «ProStore» і рэстарацыяй «Залаты грабеньчык».

Старэйшы сын Чыжа Сяргей кіруе прадпрыемствам «Данпрад» па вытворчасці беконнай свініны ў Валожынскім раёне.

__czyza4rjhxnwygtii.png

Малодшы сын Уладзімір кантралюе завод «ТрайплФарм», які выпускае антыбыіётыкі.

___a47niqy6nrbv2.png

Некалькі месяцаў таму іншае яго прадпрыемства выкупіла на аўкцыёне паляўнічую гаспадарку Юрыя Чыжа.

51czyz.png
52_czyz.png


Прыцягнута да справы і дачка Таццяна: яна асноўны ўладальнік рэстарацыі-піваварні «Ракаўскі бровар».

53_6.png

На яе ж запісана чатырохпакаёвая кватэра ў комплексе «У Траецкага», які будавала кампанія Юрыя Чыжа. Ацэначны кошт апартаментаў – амаль мільён долараў.

55_czyz.png

Маці Таццяны, Святлана Чыж, валодае двухпакаёвай кватэрай коштам у 80 тысяч долараў.

56_czyz.png


Свой двухпавярховы катэдж у Драздах Юрый Чыж, паводле паведамленняў СМІ, перапісаў на нявестку незадоўга да таго, як яго арыштавалі ў другі раз. Зараз дом ацэньваецца ў 720 тысяч долараў.

57_czyz.png


Ганна Папова адмовілася ад каментарыяў. Мы перадалі нашы пытанні для Юрыя Чыжа яго памочніцы і чакаем адказ.

Выходзіць, гісторыя бізнес-імперыі Юрыя Чыжа яшчэ не скончана, як, магчыма, і яго крымінальная гісторыя. СМІ паведамляюць, што заснавальнік «Трайпла» страціў давер Лукашэнкі з-за таго, што ў свае лепшыя гады нібыта вывез з Беларусі каля мільярда долараў і схаваў яго за мяжой. БРЦ будзе сачыць за лёсам гэтых грошай і за тым, што Юрый Чыж будзе рабіць на свабодзе.


Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з літоўскім расследавальным цэнтрам «Siena», пры падтрымцы OCCRP і «Кіб*рПартыз*наў».

Пераклад «НЧ»