Як хварэюць на COVID-19 і пераносяць маразы палітвязні ў СІЗА-1

Заснавальнік KYKY Аляксандр Васілевіч у СІЗА перахварэў на COVID-19. Пра тое, у якіх умовах там хварэюць вязні, распавяла яго жнока Надзея Зелянкова.

Аляксандр Васілевіч. Фота: Office Life / Сяргей Піліповіч

Аляксандр Васілевіч. Фота: Office Life / Сяргей Піліповіч


Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«Калі ў камеры ўсе захварэлі, яны пішуць заяву, каб да іх прыйшоў лекар. Лекар бярэ кроў на аналіз. Вынікі нікому не кажуць, але да гэтага моманту ў паловы камеры няма нюху і моцны кашаль, так што дыягназ пастаўце самі.

Камеру закрываюць на каранцін на 10 дзён. І дазваляюць ляжаць на ложках днём. Гэта добра, таму што ў напаўтрызненні сядзець нялёгка. За 10 дзён лекар не заходзіць, ім ні разу не вымяраюць тэмпературу, не прыносяць лекі — ніводнага.

Саша п’е антыбіётыкі, якія прынеслі суседу, таму што нашы, перададзеныя ў той жа дзень, прынясуць пазней. Калі мы пытаем у лекараў звонку, што перадаць яму з лекаў, яны ўдакладняюць: «Які ўзровень сатурацыі?», «Якая тэмпература?». Неяк нават не зручна смяяцца ў адказ. Лістоў няма, сустрэч з адвакатам таксама. Можна патэлефанаваць у дзяжурную частку і даведацца, што ўсе здаровыя, ковіда ў СІЗА няма.

Праз 2 тыдні Саша піша заяву на рэнтген, лекар пнеўманіі не бачыць, але бачыць нешта накшталт бранхіту. Вось тут лекар ўпершыню прапануе лекі: калоць антыбіётыкі. Да гэтага моманту ў Сашы ўжо былі другія антыбіётыкі, ён пачынае піць. Да 30 студзеня яго вызваляюць ад прагулак.

Сёння я атрымала 8 лістоў за студзень, дзякуй цэнзару, следчаму і пошце. З іх я зразумела, што Саша не пісаў лісты з 4 студзеня па 10 студзеня, а значыць, яму было настолькі дрэнна, што ён не мог пісаць. У камеры ўсё ў куртках, Саша ў двух байках і шапцы, чытаць нязручна: рукі замярзаюць трымаць кнігу. У яго ёсць што чытаць, але Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэкс Сашы не перадаюць, забаронена», — напісала Зелянкова.

Супрацоўнікі ДФР затрымалі Аляксандра Васілевіча 27 жніўня. На наступны дзень яму абралі меру стрымання — заключэнне пад варту. Да таго моманту ў офісе і ў доме Васілевіча, а таксама дырэктара KYKY Сашы Раманавай правялі ператрусы. Праз яшчэ некалькі дзён рахунак кампаніі «Мінт-Медыя», якая выдае KYKY і The Village Беларусь, арыштавалі.

10 кастрычніка Васілевіч стаў адным з прысутных на нашумелай сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.

Беларускімі праваабаронцамі Аляксандр прызнаны палітвязнем.