Як будзе абмежаваны рух 9 мая ў цэнтры Мінска (мапа)
Рух транспарту ў Мінску ў сувязі з правядзеннем ўрачыстага шэсця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ўскладаннем вянкоў да абеліска «Перамога» будзе абмежаваны 9 траўня з 8 раніцы на наступных вуліцах
вул. Энгельса ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. К. Маркса
вул. Інтэрнацыянальная ад вул. Энгельса да вул. Я. Купалы
вул. Я.Купалы ад вул. Куйбышава да вул. К. Маркса
вул. К.Маркса ад вул. Я. Купалы да вул. Леніна
вул. Камуністычная ад вул. Чырвонай да прасп. незалежнасці
вул. Кісялёва ад вул. Чырвонай да прасп. незалежнасці
вул. Фрунзе і мясцовы праезд ад прасп. Незалежнасці да завулка Вайсковага
прасп. Незалежнасці ад вул. Леніна да пр. Машэрава
вул. Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Кірава
вул. Кірава ад вул. Я. Купалы да вул. Леніна
вул. Захарава і мясцовы праезд ад прасп. Незалежнасці да завулка Вайсковага
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху, а таксама звяртаць увагу на часовыя знакі. Акрамя таго, у ДАІ просяць кіроўцаў вызваліць ад прыпаркаванага транспарту прылеглую да правядзення мерапрыемства тэрыторыю.
Паводле Інтэрфакс