Якія партыі больш за ўсіх імкнуцца ў Палату? (інфаграфіка)
Па звестках Цэнтральнай выбарчай камісіі, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад палітычных партый вылучана агулам 424 чалавекі. Паглядзім, якія партыі аказаліся ў лідарах по колькасці вылучэнцаў як па ўсёй краіне, так і па абласцях.
Больш за ўсё кандыдатаў вылучыла Ліберальна-дэмакратычная партыя – 107 (15,2% ад усіх вылучэнцаў). Таксама яна лідзіруе па колькасці вылучэнцаў па ўсіх абласцях Беларусі.
На другім месцы – Аб’яднаная грамадзянская партыя. Ад яе вылучыліся 56 чалавек. Больш за ўсіх з іх (17) у Мінску, а таксама ў Магілёўскай вобласці (10).
На трэцім месцы – Камуністычная партыя Беларусі (54 чалавекі). Больш за ўсяго яе прадстаўнікоў вылучаецца па Мінску (16) і па Віцебскай вобласці (13).
Затым ідуць праўладная Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) і апазіцыйная Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Кожная з іх вылучыла па краіне 43 чалавекі. Ад РППС больш за ўсё вылучаецца па Гомельскай вобласці (13 чалавек), ад Грамады – па Мінску і па Берасцейскай вобласці (па 11).
38 чалавек (5,4% ад усіх вылучэнцаў) падалі дакументы на рэгістрацыю ад Партыі БНФ. 33 вылучэнцы – ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Прычым больш за ўсё чалавек ад гэтай партыі вылучаюцца па Брэсту (7).
Яшчэ адна апазіцыйная партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” вылучыла 20 чалавек для рэгістрацыі ў кандыдаты ў дэпутаты. 15 з іх – па Мінску. Астатнія 5 – па Мінскай, Гарадзенскай і Брэсцкая абласцях.
Ад праўладнай Беларускай патрыятычнай партыі, якую ўзначальвае колішні кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч, вылучыліся 16 чалавек па Мінску, Мінскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях.
Беларуская партыя “Зялёныя” на ўсю краіну вылучыла 7 чалавек. 5 з іх па Мінску, і па 1 па Мінскай і Гарадзенскай абласцях.
Рэспубліканская партыя, якая зараз пазіцыянуе сябе як цэнтрысцкая, вылучыла ўсяго толькі 6 чалавек па Мінску, Мінскай і Віцебскай абласцях.
Беларуская сацыяльна-спартовая партыя-фантом, якая звычайна ўзнікае ў беларускім палітычным полі толькі падчас фарміравання выбарчых камісій розных узроўняў, вылучыла толькі аднаго чалавека па Мінску. Астатнія фантомныя партыі - Беларуская аграрная і Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды прадказальна не вылучылі ніводнага кандыдата.
Таксама традыцыйна ў выбарах не ўдзельнічае Кансерватыўна-Хрысціянская партыя - БНФ.
«Правозащитники за свободные выборы»