Юрый Губарэвіч: Выбарцы ёсць роўныя, а ёсць раўнейшыя

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аб праблеме, з якой сутыкнуліся сябры ініцыятыўнай групы пры зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты.

vulica_stanyuty.jpg

“Спрабавалі сёння сабраць подпісы з жыхароў цікавага кавалачка ў межах Усходняй выбарчай акругі №107, — піша Губарэвіч 6 кастрычніка. — На адным з КПП, па вул. Ст.Станюты, ахоўнік у міліцэйскай форме паведаміў, што грамадзян Беларусі мы тут не знойдзем. Маўляў, у катэджным пасёлку жывуць адны толькі сербы”.

На іншым КПП, па вуліцы Кальцова, сябраў ініцыятыўнай групы ўвогуле адмовіліся пусціць на тэрыторыю агульнага карыстання, на якой дакладна ўжо пражываюць грамадзяне Беларусі, пазбавіўшы такім чынам патэнцыйных выбарцаў права паставіць подпіс у падтрымку кандыдата.

Юрый Губарэвіч паведамляе, што з пытаннем допуску ў гэтыя “зоны асобага рэжыму” трэба разбірацца, паколькі, на думку палітыка, такія дзеянні з’яўляюцца “перашкодай для ажыццяўлення грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права свабодна выбіраць і быць абраным”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”