Яшчэ шасцёра. У Беларусі 691 палітвязень
Сёння праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў, Яўген Крачкоўскі і Сяргей Думава.

Такое рашэнне праваабаронцы прынялі ў сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Мікіты Зіміна, Дзяніса Лазоўскага, Алега Буйкевіча, Алега Хічова, Яўгена Крачкоўскага, а таксама па ч.1 артыкула 293, ч.1 арт. 13, ч. 3 арт. 293, арт. 341 КК – да Сяргея Думавы.