Марыя Калеснікава ўзнагароджана прэміяй Вацлава Гавела

Марыя Калеснікава ўзнагароджана прэміяй імя Вацлава Гавела, якая ўручаецца Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека. Трансляцыя вялася на сайце ПАРЕ.

31_1_2.jpg

Абвяшчаючы пераможцу, старшыня ПАРЕ Рык Дамс заявіў, што Калеснікава праявіла сапраўдную смеласць у гатоўнасці на шкоду сабе рызыкаваць уласнай бяспекай дзеля больш вялікай мэты.

Ад імя Марыі прэмію атрымала яе сястра Таццяна Хоміч.

Марыю Калеснікаву затрымалі ў верасні мінулага года. Пры спробе выдаліць яе з краіны яна разарвала пашпарт. 6 верасня Марыю асудзілі на 11 гадоў калоніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357 («Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да захопу ўлады або дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы») і ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне або кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем»).

Паводле reform.by.