Юрый Рубцоў: Іншых асуджаных настройваюць супраць мяне

Як паведаміў у тэлефоннай размове з праваабаронцамі Юрый Рубцоў, адміністрацыя спецкамендатуры №7, дзе ён адбывае пакаранне, спрабуе настроіць асуджаных супраць палітвязня.  



rubcou1.jpg

Па словах Рубцова, з гэтай мэтай узмацніўся ціск на іншых зняволеных. Так, больш пільна сталі праводзіць асабісты дагляд, часцей закрываць у «ленінскіх пакоях» [памяшканне для правядзення агульных мерапрыемстваў, дзе звычайна змяшчаюцца сталы, паліцы для кніг, тэлівізар — рэд.].  
Таксама Юрый распавёў, што яму была прапанавана праца кіроўцы ў Пружанах, але заробак насколькі маленькі, што ён на яе не пагадзіўся. Як раней заяўляў Рубцоў, ён хоча атрымоўваць заробак не меншы, чым сярэдні па краіне — 600 долараў. Гэты факт кіраўнік спецкамендатуры аформіў як адмову ад працы ўвогуле, аднак, як сцвярждае асужданы, ён адмовіўся толькі ад гэтай канкрэтнай прапановы.
Нейкіх іншых нараканняў падчас размовы Рубцоў не выказваў, голас яго быў даволі спакойны.
Нагадаем, 22 снежня актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў, асуджаны за абразу суддзі суду Савецкага раёну Мінску Кірыла Палулеха, пачаў адбываць 1,5 гады «хіміі» ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
spring96.org