Каля офіса «Вясны» Дзяніса і Максіма Урбановічаў спынілі міліцыянты
Каля офіса Праваабарончага цэнтру "Вясна" на непрацяглы час былі затрыманы актывісты "Маладога фронту" Дзяніс і Максім Урбановіч. Гэта адбылося каля 12.30 дня 20 студзеня.
![Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода" Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода"](/img/v1/images/7bf48afc_c747_4863_8ba7_3fe44476f389_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода"
Пра затрыманне паведаміў палітык Павел Севярынец. Праваабаронцы ўдакладняюць, што затрыманне адбылося пасля таго, як браты Урбановічы выйшлі з офісу арганізацыі.
![skrinzatr.png skrinzatr.png](/img/v1/images/skrinzatr.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэс-служба "Маладога фронту" ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што актывістаў у хуткім часе адпусцілі. Цягам 10 хвілін міліцыянты старанна даглядалі хлопцаў і іх рэчы. Прычыны такой зацікаўленасці праваахоўнікаў высвятляюцца.
Нагадаем, што напярэдадні быў затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў у межах крымінальнай справы за інцыдэнт з помнікам Пушкіна (пафарбаваныя рукі помніка) і графіці "Свабоду Севярынцу".