Каманда вэб-серыяла Mr. Freeman выпусціла ролік у падтрымку прыхільнікаў перамен у Беларусі (відэа)
Mr. Freeman — анімацыйны вэб-серыял, які з'явіўся на YouTube 21 верасня 2009 года і заваяваў значную папулярнасць у сеціве.

Каманда вэб-серыяла Mr. Freeman выпусціла ролік у падтрымку прыхільнікаў перамен у Беларусі. «Частка каманды Фрымана і студыі Toonbox жыве і працуе
ў Беларусі. Мы ўважліва сочым за тым, што там адбываецца. І мы падтрымліваем свабоду слова, свабоду сходаў, справядлівыя выбары і іншыя простыя чалавечыя
свабоды, якія не ўшчамляюць правоў іншых грамадзян», — пішуць аўтары відэа.