Камунальнікі спілавалі сасну, каб зняць бел-чырвона-белы сцяг
Пра гэта паведамляе Свабода.

У Смаргоні на Горадзеншчыне камунальнікі не здолелі зняць бел-чырвона-белы сцяг з высокага дрэва, у выніку яго спілавалі.
Пра гэта Свабодзе расказаў мясцовы актывіст Юры Кутузаў.
«На выездзе са Смаргоні на высокай хваіне ўздоўж шашы быў пачэплены бел-чырвона-белы сцяг. Камунальныя „платформы“ на такую вышыню не падымаюцца. Выклікалі пажарную машыну — ратавальнікі таксама не здолелі дацягнуцца, крыху не хапіла лесьвіцы. У выніку, каб выканаць загад, цалкам спілавалі вялікае дрэва...»

У Смаргоні праходзяць акцыі пратэсту, пачынаючы ад жніўня. На цэнтральнай плошчы рэгулярна збіраюцца людзі пад нацыянальнай сымболікай, ладзяцца аўтапрабегі салідарнасці, вывешваюцца бел-чырвона-белыя сцягі. Актывістаў судзяць практычна штодня.