Каронавірус не сышоў. Мінздароўя агучыла новую статыстыку
За мінулыя суткі, па даных Міністэрства аховы здароўя, было выяўлена 840 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 198, памерла пяць чалавек.
![sars_cov_2__cdc_23312_.png sars_cov_2__cdc_23312_.png](/img/v1/images/sars_cov_2__cdc_23312_.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, было выяўлена 974 046 выпадкаў COVID-19. Памерла 6899 пацыентаў з каронавірусам.