КДБ уключыў Аўтуховіча ў спіс тэрарыстаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў пералік арганізацый і фізічных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. У спіс дадаліся 17 чалавек, паведамляе «Наша Ніва».

Мікалай Аўтуховіч, фота "Нашай Нівы"
13 з іх — людзі, якіх КДБ лічыць паплечнікамі Мікалая Аўтуховіча. Сам Аўтуховіч, сям’я Разановічаў з Брэста, сям’я Мельхераў, Вольга Маёрава, Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Ірына Гарачкіна, Павел Сава, Віктар Снегур.
Артур Папок — адзіны з іх, хто не арыштаваны, знаходзіцца ў вышуку.
Яшчэ чацвёра — анархісты на чале з Ігарам Аліневічам.
Нагадаем, экс-палітвязню Мікалаю Аўтуховічу ўлады прыпісваюць падпал дома міліцыянта і падрыў аўто сілавіка ў Гродзенскай вобласці. Нядаўна на тэлеканале АНТ выйшаў двухсерыйны фільм, у якім заявілі, што Аўтуховіч рыхтаваў тэракты.