КДК: дзіцячае харчаванне ў беларускіх садках небяспечнае

Камітэт дзяржкантролю выявіў парушэнні ва ўсіх дашкольных установах. па выніках праверкі КДК прыйшоў да высновы, што ежа ў дашкольных установах незбалансаваная. 



sad2.jpg

babyzzz.ru

У студзені — траўні 2015 года КДК праверыў 58 дашкольных устаноў і 22 аддзелы адукацыі ў розных рэгіёнах Беларусі. Парушэнні ў арганізацыі дзіцячага харчавання выяўленыя ў кожным выпадку.

Сярод галоўных хібаў — якасць і рацыён. Дзецям скормліваюць пратэрмінаваныя прадукты, не дакладваюць кісламалочных прадуктаў, садавіны, гародніны, рыбы, і нават мяса.

«У 85% порцыях элементарна не дакладваюць сыравіну. Недакладзеныя прадукты проста раскрадаюцца персаналам. Напрыклад, выхаванцы некаторых дзіцячых садоў Верхнядзвінскага раёну ў лютым 2015 наагул не атрымлівалі кефіру, ёгуртаў і іншых аналагічных прадуктаў, а ў якасці гарніру на абед усе дні было выключна бульбяное пюрэ. У двух дашкольных установах Гомля дзеці цэлы год не атрымлівалі вітамінаў», — паведамляе ej.by.

Вялікае пытанне выклікаюць і кошты харчавання. Пры закупах прадуктаў садкі часта пераплачваюць пасярэднікам. Накрутка даходзіць да 33 %, хоць аптовыя пастаўкі павінны ажыццяўляцца са зніжкай, а не надбаўкай.

Мінадукацыі пачало распрацоўку адзінага праграмнага дакументу па дзіцячаму харчаванню.