Кіраўнік БПЦ заклікаў маліцца за Беларусь ва ўсіх храмах кожную нядзелю
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы епіскап Веньямін звярнуўся з просьбай узнесці 6 верасня ва ўсіх храмах і манастырах краіны саборную малітву за Беларусь, паведамяле «Свабода».
![Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Веньямін Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Веньямін](/img/v1/images/1ad78ec6_128c_4dd3_90d1_a03c50ea7747_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Веньямін
Веньямін прапанаваў праводзіць саборную малітву кожную нядзелю да часу, «пакуль зноў не вернецца ў нашу Айчыну спакой і мір.
6 верасня патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узвядзе ў сан мітрапаліта епіскапа Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, новага экзарха ўсяе Беларусі. Адпаведная багаслужба пройдзе ў Маскве