Кіраўнік СААЗ папярэдзіў пра новы вірус, які не ўдасца стрымаць

Пра гэта ён заявіў у ходзе сустрэчы міністраў аховы здароўя і фінансаў краін «Вялікай дваццаткі».

Тэдрас Гебрэесус. Фота: РІА «Новости»

Тэдрас Гебрэесус. Фота: РІА «Новости»


«З біялагічнага пункту гледжання несумненна тое, што калісьці з'явіцца іншы вірус, які мы проста не будзем у стане стрымаць», — перадаюць словы Тэдраса Гебрэесуса РІА «Новости».

На думку кіраўніка СААЗ, неабходна атрымаць урокі з цяперашняй пандэміі, каб падрыхтавацца да наступнай. Гебрэесус лічыць, што свету патрэбныя «ўзмоцненая» СААЗ, новы фінансавы механізм для забеспячэння барацьбы з пандэміямі і падпісанне пагаднення аб барацьбе з пандэміямі.