Кіраваць Службай бяспекі Украіны на Данеччыне будзе беларус
Аляксандр Турчынаў прызначыў начальнікам Упраўлення Службы бяспекі Украіны ў Данецкай вобласці Валерыя Рудніцкага. У чэрвені 2012 года Рудніцкі быў прызначаны першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — камандуючага Унутранымі войскамі МУС Украіны.
Тэкст адпаведнага указа № 429/2014 размешчаны на афіцыйным сайце в.а. прэзідэнта Украіны.
Дарэчы, Валерый Рудніцкі нарадзіўся 27 верасня 1962 года ў Мінску. Скончыў Арджанікідзаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча. Ва Унутраных войсках праходзіць службу з 1979 года.
Папярэднік Рудніцкага ў Данецкай вобласці — Валерый Іваноў — быў вызвалены ад пасады 12 красавіка пасля таго, як у Славянску і Чырвоным лімане узброеныя сепаратысты, якія называліся
прадстаўнікамі народнага апалчэння Данбаса, захапілі гараддзел міліцыі і ўпраўленне СБУ. Прызначаны Іваноў на пасаду быў 5
сакавіка 2014 года.