Ва Украіне злавілі чарговага шпіёна — маскіраваўся пад жабрака
Мужчыну затрымалі ў Харкаве каля ўніверсітэта паветраных сілаў імя Івана Кажадуба.

"Жабрак" працяглы час сноўдаўся каля карпусоў навучальнай установы. Яго паводзіны падаліся падазронымі вайсковаму патрулю — мужчына зазіраў за плот універсітэта, рабіў нейкія нататкі ў сшытку.
Падчас размовы з вайскоўцамі чалавек "стаў нервавацца і ўжываць адмысловыя тэрміны, якія не ўласцівыя бадзяжніку". Тады патрульныя выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі ў затрыманага паперы, у якіх рукой былі пазначаныя ахоўныя аб’екты інфраструктуры вайсковай навучальнай установы. У яго таксама знайшлі карту Харкава.
"Жабрака" перадалі супрацоўнікам вайсковай контрвыведкі, паведамляе УНІАН.