Кожны дзясяты беларус спазняецца на самалёт

Па дадзеных даследавання, каля 10% падарожнікаў з Беларусі хаця б раз у жыцці спазняліся на свой рэйс.

missed_1.jpg

У ходзе апытання 15 тысяч чалавек, праведзенага Aviasales.by, высветлілася, што часцей за ўсё пасажыры блытаюць дату або час вылету. Акрамя таго, у топе папулярных адказаў сон. Аказалася, што кожны дзесяты рэспандэнт прасыпаў свой рэйс.
Таксама ўдзельнікі даследавання падзяліліся гісторыямі сваіх спазненняў на самалёт. Напрыклад, турыст, які вылятаў з Мінска ў Парыж на канцэрт любімага выканаўцы, вырашыў адзначыць гэтую падзею ў бары і прапусціў свой ранішні рэйс. Іншы падарожнік распавёў, як захацеў зэканоміць на гатэлі і падчас доўгай перасадкі ў аэрапорце настолькі моцна заснуў на сядзеннях ў зале чакання, што не пачуў аб’явы аб заканчэнні пасадкі.
Нярэдка пасажыры спазняюцца на самалёт будучы ўжо ў аэрапорце, да прыкладу, захапіўшыся шопінгам у крамах Duty Free. Так, вандроўніца, якая вярталася з гарачых Арабскіх Эміратаў, не сачыла за часам, а пасля апынулася ў вялікай чарзе на касу. Не пажадаўшы пакідаць каштоўныя набыцці, пазней ёй давялося купіць новы авіябілет.
Аднак раптоўна змяніць турыстычныя планы можа не толькі ўласная няўважлівасць. Па статыстыцы, чвэрць беларускіх падарожнікаў, хоць раз спазнялася на самалёт, мела праблемы з сувяззю або сутыкалася з нечаканымі коркамі на дарогах.
Паводле thinktanks.by