Крымінальная справа «за знявагу кіраўніка краіны» супраць Андрэя і Паліны Шарэндаў спыненая

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумент з Упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці — крымінальны пераслед у дачыненні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены.

cd120013_a1f3_431a_9e86_ee11a0ae78a5_w1023_r1_s.jpg

У дакуменце за подпісам следчага, маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены пераслед па крымінальнай справе».
Крымінальная справа супраць сужэнцаў была заведзеная за вывешванне ў Берасці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, «цынічна зневажала» кіраўніка дзяржавы.
Раней Андрэй Шарэнда выказваў меркаванне, што сумняецца, што справа дойдзе да суду.
Паводле svaboda.org