
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Як распавёў кіраўнік біржы Міхаіл Чабанян, на мінулым тыдні ў кампанію прыйшоў ліст ад ДФР КДК з просьбай прадставіць ідэнтыфікацыйныя дадзеныя ўдзельнікаў транзакцый, звязаных з працай Фонду салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation, які дапамагае тым, хто страціў працу з палітычных прычынаў.
«Паважаныя супрацоўнікі дзяржорганаў РБ. Публічна вам адказваю.
1) Мы, як і ўвесь цывілізаваны свет, не падтрымліваем гвалт і адмову ад дыялогу з апанентамі. Пачытайце артыкул 3 Канстытуцыі РБ. Народ зрабіў свой выбар!
2) У адрозненне ад нашых калегаў з кітайскіх пляцовак, мы не зліваем інфармацыю аб нашых карыстальніках», — напісаў заснавальнік KUNA.IO у сваім Тэлеграме.
Больш за тое, крыптабіржа вырашыла падтрымаць беларусаў і адкрыла для іх збор сродкаў на сваім сайце. «Я звязаўся з арганізатарамі фонду BYSOL, і мы стварылі для іх краўдфандынгавую старонку», — паведаміў бізнесовец.