Крызіс малога бізнесу: наступствы

Беларускія прадпрымальнікі цяпер не могуць гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў, якія не ў стане атрымаць на расейскіх аптовых рынках.



f3a13ac0ff590e261d6df310f0a412b4.jpg

Яны фактычна засталіся без працы з-за ўказа Аляксандра Лукашэнкі нумар 222 „Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі ды іншымі фізічнымі асобамі”. Пры гэтым беларускія ўлады бяздзейнічаюць.

Эканаміст Леў Марголін бачыць некалькі варыянтаў развіцця падзей. Пра гэта ён паведаміў Радыё Рацыя:

— Варыянт першы: калі ва ўрадзе нехта задумаецца пра тое, што яны ўсё ж такі прадстаўляюць і гэтыя 30 тысяч ці нават больш грамадзян Беларусі і павінны неяк вырашаць і іхныя праблемы на міжурадавым узроўні. Калі гэтага не адбудзецца, то тады нейкая частка

Яшчэ адзін варыянт, у сітуацыі калі нічога не зменіцца, Леў Марголін бычыць у магчымасці для прадпрымальнікаў перапрафіліравацца з турэцкага ці польскага адзення на беларускія тавары, тыя ж цацкі. Але выбар тут невялікі, і гэта, па прагнозах эканаміста, атрымаецца зрабіць 10-15 працэнтам прадпрымальнікаў.

“Астатнія будуць вымушаныя шукаць іншыя спосабы зарабляць сабе на жыццё”, — гэта самы песімістычны прагноз Льва Марголіна.

11 студзеня адбудзецца форум, на якім ІП самі прымуць рашэнне па сваіх далейшых дзеяннях.

Паводле: Объединенная гражданская партия