Кубінца, якога затрымалі за пратэсты, пасля года на Акрэсціна дэпартавалі з Беларусі
Раберта Вальдэса Касануэву, які 30 год пражыў у Беларусі, дэпартавалі на Кубу.

Раберта затрымалі летась 11 лістапада пасля ўдзелу ў маршы.
Мужчына жыў і працаваў у Беларусі 30 гадоў. У яго ёсць сям’я і трое дзяцей. Ён
свабодна размаўляе на расійскай мове. Працаваў графічным дызайнерам, паведамляе
«Свабода».
Больш за год Раберта правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. Сёлета 10 снежня яго дэпартавалі.