Квір-кіно "DOTYK" пачынае вандроўку па гарадах

Першы беларускі квір-кінафестываль “DOTYK” прайшоў у Берасці. У праграме — прагляд такіх фільмаў, як „Нябачны чалавек”, “Інтэрсекс”, “Цяпер Я жанчына”, “Балада пра Джэнезіс і Ледзі Джэй”, міні-канцэрт і іншае. 



dt39_rdz_re.jpg

Адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства Ганна Лок адзначыла, што фестываль прайшоў ужо ў сталіцы Беларусі, наперадзе — абласныя гарады:

Упершыню ён прайшоў у Менску, напрыканцы лютага. І мы вырашылі, што не трэба канцэнтравацца толькі на цэнтры, а паспрабаваць паказаць частку праграмы ў іншых гарадах. І вось пачынаецца наш вандроўны “DOTYK”. Спадзяемся, што наступным разам мы абяром нейкую адну пляцоўку, бо дагэтуль, атрымліваецца, мы працавалі на некалькіх пляцоўках. Магчыма, гэта нашага гледача трошкі бянтэжыла.

“DOTYK” — гэта некамерцыйны культурна-асветніцкі праект, які закранае тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, сэксізму і стыгматызацыі. Як распавяла арганізатар фестывалю, наступнымі кропкамі іх вандроўкі стануць Віцебск і Гародня.


www.racyja.com