Леаніду Кулакову далі штраф — 920 рублёў
Актывіст прасіў пакараць яго арыштам, але з Леаніда Кулакова зноў спаганяюць штраф.
Актывіста Леаніда Кулакова выпусцілі са спецпрыёмніка на Акрэсціна пасля адбыцца 10-суткавага арышту за ўдзел ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася яшчэ 22 чэрвеня
Актывіст прасіў пакараць яго арыштам, але з Леаніда Кулакова зноў спаганяюць штраф.
Суд Першамайскага раёна Мінску пастанавіў, што актывіст павінен сплаціць 920 рублёў штрафу за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў 2.0” 21 кастрычніка.
«Судзілі мяне за маю грамадзянскую пазіцыю, за тое, што я пасмеў выказаць услых тое, што думаю. Улады хочуць, каб мы думалі толькі на кухнях, ці ў падваротнях абмяркоўвалі», — сказаў Кулакоў.
«Усе ведаюць характар Кулакова, яго не спыніць тым, што будзе два штрафы, тры штрафы, пяць штрафаў, тое ж самае датычыць і арыштаў», — кажа актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.
Леанід Кулакоў адзначыў, што ўжо стаміўся падлічваць адміністратыўныя справы над ім: да адказнасці за мірнае пратэставанне яго прыцягвалі прынамсі 10 разоў.