Лечаць або калечаць? Мінчукоў запрашаюць паслухаць пра антыпсіхіятрычны рух

У межах сустрэчы запланавана дыскусія з прадстаўніком сучаснага антыпсіхіятрычнага руху. Уваход вольны.

afisza__1__6.jpg

16 студзеня у культурным цэнтры Корпус (пр-т Машэрава,9 корпус 8, Мінск) урач-псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўт Канстанцін Мінкевіч ( Szczecin, Польшча) распавядзе пра антыпсіхіятрычны рух, а таксама адкажа на пытанні, звязаныя з праблемамі сучаснай псіхіятрыі. Паспрабуем разам разабрацца, якія змены ў сучаснай сістэме псіхіятрычнай дапамогі патрэбныя ў наш час і ці ёсць магчымасць пераменаў.
Антыпсіхіятрыя зарадзілася ў Еўропе і Амерыцы ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі лячэнне людзей з захворваннямі псіхікі і адносіны да іх былі даволі жорсткімі. Асаблівая каштоўнасць гэтага руху ў тым, што менавіта дзякуючы яму з'явіліся законы аб правах пацыентаў і пераўтварэнне псіхіятрычных лякарняў у лепшы бок.
Усе сродкі, сабраныя на фестывалі «Галасы», накіроўваюцца на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі opensoul.by.
(Не)псіхіятрычны фестываль «Галасы» — гэта платформа, якая аб'ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.
Спецыялісты-псіхіятры, псіхатэрапеўты, псіхолагі ды супрацоўнікі служб рэабілітацыі ў свабодным фармаце адкрытых лекцый, семінараў, размоваў на розныя тэмы распавядуць пра важныя моманты ў псіхіятрычнай сферы, а таксама адкажуць на ўсе вашыя пытанні, звязаныя з праблемамі псіхікі і пошукам іх вырашэння.
Тэлефон для даведак: +375 (29) 138-64-78
Паводле прэс-рэліза