Лекар-траўматолаг Леанід Глазкін, затрыманы ў нядзелю 29 лістапада, асуджаны на 20 сутак

І гэта нягледзячы на тое, што ў пратаколе не супадаюць ні месца затрымання, ні дзеянні асуджанага.

200115600001_238986.jpg

Лекар-траўматолаг Леанід Глазкін, затрыманы на маршы ў нядзелю 29 лістапада, асуджаны паводле артыкула 23.4 і паводле артыкула 23.34 на 20 дзён (10 + 10), інфармуюць «Белыя Халаты».

Што характэрна: у пратаколе затрымання не супадаюць ні месца затрымання, ні дзеяння затрыманага.

Лекар быў затрыманы ў краме, дзе быў з братам, у пратаколе ж напісана, што быў на мітынгу (у іншым месцы) і выкрыкваў лозунгі.

Раней Леанід ужо правёў 8 сутак у ЦІП на Акрэсціна пасля затрымання на акцыі ў падтрымку студэнтаў БДМУ 2 лістапада.