Маляваныч вяртаецца. Глядзіце калядныя вечары з культавым вядоўцам
Гаворка, вядома, не пра «Калыханку».

Сёлета Каляды пройдуць разам з Маляванычам, паведамляе «Белсат». Цягам усяго снежня чараўнік Аляксандр Ждановіч, вядомы ўсім як Маляваныч, будзе штовечар адкрываць навагодні каляндар ваконца за ваконцам і чытаць казкі на беларускай мове з розных часоў і розных краінаў свету.
Паглядзець і паслухаць казкі можна з 1 снежня, штовечар у 19.30 (па беларускім часе) на каналах фонду Салідарнасці Беларускай Культуры ў Facebook і Youtube.
Нагадаем, што Аляксандр Ждановіч з'яўляецца прыхмльнікам перамен у Беларусі. Праз сваю пазіцыю ён нават адседзеў 9 сутак у ізалятары.