Лепшыя чытальнікі беларускай літаратуры вызначаны пры ўдзеле пасла Швецыі
15 лютага стартавалі
рэгіянальныя фіналы рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з
velcom».
Першымі перад журы і публікай выступілі 30 лепшых юных чытальнікаў па выніках першага этапу конкурсу з Мінска. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць сталіцу ў вяліким рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні.
Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў удзельнікі запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. Са сталіцы на конкурс паступіла 326 відэапрац.
Рэгіянальны фінал у Мінску прайшоў у гімназіі №4. Галоўнае, што ацэньвала журы — выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтву надаваў ліміт на працягласць выступлення для кожнага ўдзельніка — да 2 хвілін. У склад журы ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, кiраўнiк аддзела карпаратыўных камунікацый кампанii velcom Вячаслаў Смірноў, прадстаўнік камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Кандрацьева, паэтка Маргарыта Латышкевіч.
Спецыяльна запрошаным удзельнікам журы стала Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь — Спадарыня Крысціна Юханесан. Раней яна падтрымала праект і запісала відэа з чытаннем «Зоркі Венеры» Максіма Багдановіча. На рэгіянальным фінале ў Мінску Крысціна Юханесан ацаніла выступленні ўдзельнікаў і падзялілася ўражаннямі ад конкурсу: «Дзякуй арганізатарам за запрашэнне на гэта фантастычнае мерапрыемства. Мне вельмі падабаецца беларуская мова. Дзякуй ўдзельнікам конкурсу затое, што пазнаёмілімянез беларускай паэзіяй. Дзякуй кампаніі velcom за такі цікавы праект. Таксама ад сябе асабіста і ад іншых Паслоў я б хацела падзякаваць арганізатарам за тое, што нас запрасілі падтрымаць ініцыятыву «Чытаем па-беларуску з velcom» і прачытаць творы беларускіхаўтараў».
Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Мінску сталі 5 канкурсантаў: Аліна Сухадольская (гімназія №7), Марыя Любкіна (гімназія №37), Арсеній Гарэўскі (школа №120), Ян Мусвідас (гімназія №30), Уладзімір Чуклай (гімназія №5). Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу. Па рашэнні арганізатараў запрашэнне ў рэспубліканскі фінал таксама атрымаў Усевалад Місюль (гімназія №13). Усе ўдзельнікі рэгіянальнага фіналу атрымалі ў падарунак памятныя дыпломы і кнігі.
Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. «Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам фіналу ў г. Мінску, а таксама іх педагогам і бацькам за падтрымку, увагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры. Асабліва хвалююча выступаць першымі і пачынаць серыю рэгіянальных фіналаў. Аднак нашы юныя чытальнікі сёння паказалі, наколькі ярка і неардынарна можна выконваць творы на беларускай мове, — каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Мы рады, што праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. Зусім хутка адбудуцца фіналы праекта ў абласных гарадах. Мы жадаем усiм удзельнікам поспеху, і да сустрэчы на рэспубліканскім фінале!».
Старшыня журы Уладзімір Ліпскі адзначыў высокі ўзровень усіх канкурсантаў: «Я шчыра ўражаны талентам кожнага ўдзельніка гэтага конкурсу. Усе яны пераможцы. Мяне захапіла іх веданне роднай мовы, іх талент і іх імкненне да перамогі. Выбраць лепшых было вельмі складана, таму што лепшыя - усё! Я ўдзячны ўдзельнікам за іх выступы і арганізатарам за выдатны праект «Чытаем па-беларуску з velcom».
У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць яшчэ 6 рэгіянальных фіналаў. Графік правядзення мерапрыемстваў: Брэст — 22 лютага, Жодзіна (Мінская вобласць) — 1 сакавіка, Віцебск —- 15 сакавіка, Магілёў — 20 сакавіка, Гомель — 10 красавіка, Гродна — 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні. Пяцi лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.
Паводле прэс-рэліза