Лідар стачкама МТЗ выйшаў з СК. Яго дапыталі ў якасці сведкі

Са Следчага камітэту пасля допыту выйшаў Сяргей Дылеўскі, сябра прэзідыюму Каардынацыйнай рады, а таксама кіраўнік страйкаму Мінскага трактарнага заводу.



Ён паведаміў карэспандэнту Свабоды, што яго дапыталі ў якасці сведкі ў Следчым камітэце.

«Мяне выклікалі наконт дзейнасці Каардынацыйнай рады ў межах узбуджанай справы (частка 3 артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу). Больш я нічога сказаць не магу, бо ў мяне падпіска аб неразгалошванні», — сказаў Свабодзе Сяргей Дылеўскі.

«На маю думку, няма складу злачынства. Няма чаго абмяркоўваць, — сказаў Дылеўскі. — Дадзена каманда зверху разабрацца з нязгоднымі».

Дапытвалі Сяргея Дылеўскага тры з паловай гадзіны.

«Я толькі выйшаў, і дайце мне патэлефанаваць маці, што ў мяне ўсё добра», — сказаў Сяргей.

Раней са Следчага камітэту выйшаў яшчэ адзін прадстаўнік Каардынацыйнай рады юрыст Максім Знак. Ён адмовіўся ад падрабязных каментароў і падзякаваў за падтрымку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: