Літоўскі Паневежыс адмовіўся ад супрацы з Віцебскам
Гарадскія ўлады літоўскага горада Паневежыс адмовіліся ад супрацы з беларускім горадам Віцебск і яшчэ двума расійскімі гарадамі — Калінінград і Мыцішчы. Прычынаю стала вайна ва Украіне.
![08c10000_0a00_0242_c4c4_08da2b7de217_w1023_r1_s_gx57f.jpg 08c10000_0a00_0242_c4c4_08da2b7de217_w1023_r1_s_gx57f.jpg](/img/v1/images/08c10000_0a00_0242_c4c4_08da2b7de217_w1023_r1_s_gx57f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Улады дэмантавалі дошкі з назвамі гэтых гарадоў, якія былі раней усталяваныя перад уваходам у мэрыю Паневежыса.
Пагадненне аб супрацы Паневежыса і Віцебска і пабрацімскіх дачыненнях было падпісанае ў 2018 годзе.